Навіны Навіны Беларусі

Мілінкевіч: Мы павінны адстаяць каштоўнасці, за якія змагаўся Кастусь Каліноўскі

Мілінкевіч: Мы павінны адстаяць каштоўнасці, за якія змагаўся Кастусь Каліноўскі

1996 Праглядаў Вільнюс
Кастусь Каліноўскі — адна з самых вялікіх постацяў у беларускім пантэоне, мы ганарымся, што ён ёсць у нашай гісторыі, сказаў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч на акцыі ўшанавання памяці кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі Кастуся Каліноўскага.

"Мы павінны сёння адстаяць тыя каштоўнасці, за якія змагаўся Каліноўскі", - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Глядзіце відэа выступу старшыні Руху "За Свабоду" пад час мітынгу на Лукішскай плошчы (Вільня).

Мітынг-рэквіем, шэсце, ускладанне кветак і шэраг іншых мерапрыемстваў прайшлі 22 сакавіка у Вільні і Мінску да 150-й гадавіны забойства расійскімі ўладамі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі.

Арганізавалі іх Рух «За Свабоду» ў супрацы з Таварыствам беларускай культуры ў Літве, творчай суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам пры дапамозе амбасады Літвы ў Мінску. Рух Салідарнасці "Разам" таксама арганізаваў аўтобус беларусаў з Варшавы.

 Мемарыяльныя мерапрыемствы ў Вільні сталі завяршальным этапам Году Каліноўскага - маштабнай кампаніі па папулярызацыі герояў паўстання 1863-1864 гадоў. У прыватнасці, яна ўключала ў сябе Мілавідскі фэст, конкурс "Найлепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага", вандроўкі па мясцінах, звязаных з паўстаннем, упарадкаванне магіл паўстанцаў і помных знакаў, міжнародныя канферэнцыі, выданне літаратуры, прысвечанай тым падзеям.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны