Навіны Навіны Беларусі

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

2364 праглядаў Мінск Вільнюс
Мітынг-рэквіем, шэсце і шэраг іншых мерапрыемстваў прайшлі 22 сакавіка, у суботу, у Вільні да 150-й гадавіны забойства расійскімі ўладамі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі.

Арганізавалі іх Рух «За Свабоду» ў супрацы з Таварыствам беларускай культуры ў Літве, творчай суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам пры дапамозе амбасады Літвы ў Мінску. Рух Салідарнасці «Разам» таксама арганізаваў аўтобус беларусаў з Варшавы.

Мемарыяльныя мерапрыемствы ў Вільні сталі завяршальным этапам Году Каліноўскага — маштабнай кампаніі па папулярызацыі герояў паўстання 1863-1864 гадоў. У прыватнасці, яна ўключала ў сябе Мілавідскі фэст, конкурс «Найлепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага», вандроўкі па мясцінах, звязаных з паўстаннем, упарадкаванне магіл паўстанцаў і помных знакаў, міжнародныя канферэнцыі, выданне літаратуры, прысвечанай тым падзеям.

Памяць Каліноўскага ўшанавалі сёння і ў Мінску:

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны