Навіны Навіны Руху

ЗША ўвялі новыя санкцыі

ЗША ўвялі новыя санкцыі

2330 Праглядаў Вашынгтон
Вашынгтон абвясьціў аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Беларусі — ў адказ на разгон пасьлявыбарчых пратэстаў 19 сьнежня ў Менску і перасьлед грамадзянскіх актывістаў, паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на дзярждэпартамэнт ЗША.

На мінулым тыдні памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, выступаючы на паседжаньні камітэту Сэнату ЗША ў замежных справах, заявіў, што Белы дом абнародуе пашырэньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску 31 студзеня — у дзень, калі санкцыі супраць беларускіх урадоўцаў ухваляць міністры замежных спраў Эўразьвязу — каб «даслаць аб’яднаны міжнародны пасыл» беларускім уладам.

Новыя санкцыі, уведзеныя ўсьлед за аналягічным крокам Эўразьвязу, прадугледжваюць пашырэньне колькасьці беларускіх урадоўцаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя і фінансавыя абмежаваньні і аднаўляе мараторый на дзелавое супрацоўніцтва з дзьвюмя філіямі канцэрну «Белнафтахім», перадае радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны