Навіны Навіны Беларусі

Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзень Волі

Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзень Волі

2500 Праглядаў Мінск
Сёння мінскія ўлады далі дазвол на правядзенне мітынгу і шэсця ў Дзень Волі 25 сакавіка, распавёў сайту Pyx.by адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Як патлумачыў Алесь Лагвінец, у выніку дазволены наступны маршрут: з 18.00 да 18.30 збор каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія Навук») і потым шэсце да плошчы Бангалор.

Па ягоных словах, «сустрэча ў Мінгарвыканкаме прайшла сёння з элементамі непрыхаванага ціску і запужвання арганізатараў, усё прыніжальна здымалася на камеру».

«Важна, што ёсць афіцыйны дазвол», — дадаў Алесь Лагвінец, нагадаўшы, што ў гэтым годзе мэты мерапрыемства, апроч ўшанавання Дня Волі, — «гэта і абмеркаванне і ўнутранай сітуацыі ў Беларусі, і сітуацыі ў рэгіёне, выказванне салідарнасці з народам Украіны».

Нагадаем, першапачаткова заяўка была пададзеная 7 сакавіка на правядзенне шэсця з Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці да на плошчы Незалежнасці, але 10 сакавіка такі маршрут быў забаронены Мінгарвыканкамам. Арганізатары аператыўна падалі новую заяўку з шэсцем да плошчы Бангалор.

Сярод заяўнікаў акцыі на 25 сакавіка ў гэтым годзе — шэсць асобаў: намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, Антон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэнні партыі БХД).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны