Навіны Навіны Руху

21 лютага — Агульнанацыянальная дыктоўка па вершах Багдановіча

21 лютага — Агульнанацыянальная дыктоўка па вершах Багдановіча

3567 Праглядаў
Таварыства беларускай мовы прапануе 21 лютага правесці VI Агульнанацыянальную дыктоўку па творах паэта Максіма Багдановіча. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што верш сугучны з нашай рэчаіснасцю.

Таварыства беларускай мовы прапануе 21 лютага правесці VI Агульнанацыянальную дыктоўку па творах паэта Максіма Багдановіча. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што верш сугучны з нашай рэчаіснасцю:

— У гэтым годзе мы будзем святкаваць 120-я ўгодкі Максіма Багдановіча, таму мы і ўзялі адзін вершык даволі вядомы і крыху з яго публіцыстыкі.

Па словах Трусава, пісаць дыктоўку паводле верша будзе нескладана:

— Па-першае, мы шукалі такі верш, каб ён адпавядаў нашай сітуацыі, а па-другое, каб ён быў напісаны мовай, набліжанай да нашага сённяшняга правапісу. І знайшлі такі верш, які зусім не трэба адаптаваць — усё, што ён піша ў 1915 годзе, захавалася ў нашай мове, правапісе. Верш невялікі, даволі цікавы. А ўжо другі тэкст мы мусілі адаптаваць — паводле Багдановіча, бо некаторыя словы састарэлі і іх ужо няма ў беларускай мове і г.д.

Старшыня ТБМ кажа, што не варта баяцца зрабіць памылку. Маўляў, дыктоўка — гэта не тэст ва універсітэт. Тым больш, што асноўная задача дыктоўкі не столькі правапісная, колькі грамадская. Нават верш для дыктоўкі арганізатары падбіралі сугучны з цяперашнім часам:

— Сэнс верша такі, што мы разам ляцім да зор і трэба ўсе звадкі і ўсё астатняе пакінуць, трэба яднацца — нацыя павінна скансалідавацца. А зараз якраз час такі, што трэба кансалідацыя.

Сёлета, як і раней, дыктоўка будзе адбывацца ў тры дні

— Мы спецыяльна бярэм тры даты, каб у людзей былі тры варыянты. Можна напісаць 15 сакавіка — гэта дзень, калі была прынятая першая Канстытуцыя і мова стала дзяржаўнай адзінай. Або 25 сакавіка, калі БНР зноў жа ўпершыню абвесціла на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнай мовай сённяшнюю беларускую. Гэтыя даты ў нас ужо чатыры гады, мы іх не мяняем. Але пачынаць масава, канешне, трэба ў Дзень Роднай мовы — 21 лютага, старт у Міжнародны дзень роднай мовы.

Дарэчы, летась самая масавая дыктоўка была на Піншчыне, кажа Алег Трусаў. Амаль у кожнай вясковай школе Пінскага раёна на ўроках беларускай мовы настаўнікі з дзецьмі напісалі дыктоўку, падае Еўрарадыё.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны