Навіны Аналітыка

Юрась Губарэвіч: Калі моцна не тузацца, то ашыйнік моцна і не цісне...

Юрась Губарэвіч: Калі моцна не тузацца, то ашыйнік моцна і не цісне...

2189 Праглядаў Кіеў Масква Мінск Сімферопаль
Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на пасяджэнні Рады бяспекі аб адсутнасці ціску на яго з боку Крамля ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Ці так гэта? Намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч адзначае, што ў сувязі з гэтай сітуацыяй «у кароткатэрміновай перспектыве Беларусь можа выгандляваць для сябе прэферэнцыі ад Крамля».

«Некаторыя (я паглядзеў апошнім часам і сёння раніцай агляд сродкаў масавай інфармацыі) пачынаюць падколваць нас, што, маўляў, Лукашэнка не ўступае націску Крамля, пакуль трымаецца», - адзначыў Лукашэнка.

«На мяне ніхто не націскае, ніякія крамлі і іншыя на мяне ніколі не націскалі, бо гэта, па-першае, бесперспектыўна або, як кажуць дыпламаты, контрпрадукцыйна. На мяне няма чаго націскаць, - дадаў ён. - Я буду абараняць інтарэсы сваёй краіны і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з нашымі дагаворамі, у тым ліку ў адпаведнасці з дагаворам аб будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, дзе ў нас ёсць прамыя абавязацельствы, гэтак жа, як і ў Расеі. Мы ў гэтых адносінах будзем дзейнічаць».

Юрась Губарэвіч: Я лічу, што беларускія ўлады могуць і не адчуваць крамлёўскі ціск, таму што зараней вызначылі для сябе і праграму па “ўкраінскаму пытанні”, і пазіцыю. Калі ў цябе на шыі ашыйнік, але пры гэтым моцна не тузацца, то, натуральна, і ашыйнік не так адуваеш. Але ж гэта не змяняе сітуацыю – ты ўсё роўна сядзіш на ланцугу. У нас жа апошнім часам практычна ўсё робіцца для таго, каб Беларусь заставалася ў сферах інтарэсаў Расеі – геапалітычнай, эканамічнай, ваеннай… Таму ціск у любы момант можа ўзмацніцца з боку Крамля. Проста Пуціну зараз не да Беларусі.

РР: А, скажам так, ці могуць беларускія ўлады што-небудзь займець з расійска-украінскага канфлікту?

Юрась Губарэвіч: У пэўнай ступені так, бо ў кароткатэрміновай перспектыве з сувязі з гэтай сітуацыяй можна выгандляваць для сябе прэферэнцыі за тое, што сёння знаходзішся бадай што адзіным саюзнікам Расеі. Можа гэта ўскосна і не праяўляецца, але ж афіцыйны Мінск і не асуджае дзеянні Масквы. А ў доўгатэрміновай перспектыве канфлікт яшчэ больш развязвае рукі Пуціну, калі ён не будзе пакараны за тыя дзеянні, што праводзіць ва Украіне. А значыцца будуць досыць негатыўныя наступствы і для Беларусі.

РР: Як вы ацэньваеце “крымскі рэферэндум”, які мае адбыцца ў хуткім часе?

Юрась Губарэвіч: Мне здаецца, што міжнародная супольнасць дала адзназначную і аб’ектыўную ацэнку, што гэта нелегітымныя дзеянні, а волевыяўленне народа будзе пастаўлена пад пытанне. Што гэта за рэферэндум пад дуламі аўтаматаў і пад кантролем расейскіх войскаў? Вынікі такога рэферэндума не могуць быць прызнаныя. А ўвогуле, сітуацыя цікавая. Калі Расія вяртае “свой Крым”, то тады па логіцы і Курыльскія астравы трэба аддаць Японіі. Чаму б і там мясцовым жыхырам не даць выказацца на рэферэндуме з нагоды: “Ці хочуць яны, каб Курыльскія астравы ўвайшлі у склад Японіі?»

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны