Навіны Навіны Беларусі

Шэсце да плошчы Незалежнасці ў Дзень Волі забароненае

Шэсце да плошчы Незалежнасці ў Дзень Волі забароненае

1578 Праглядаў Мінск
У Мінгарвыканкаме было прынятае рашэнне аб забароне на Дзень Волі шэсця да плошчы Незалежнасці, пра гэта сёння ўвечары паведамілі аднаму з заяўнікаў акцыі, старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу.

Таксама чыноўнікі паведамілі, што сёння апошні дзень, калі яшчэ можна падаць заяўку на акцыю 25 сакавіка. Пры гэтым яны прапанавалі найперш змяніць маршрут.

Аргкамітэт апэратыўна склаў новую заяўку і паспеў яе сёньня падаць. У ёй прапануецца збор а 18 гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік» і шэсце па вуліцы Сурганава да парку імя Дружбы народаў, дзе ў 19:30 пройдзе мітынг.

«У рашэньні Менгарвыканкаму патлумачаныя прычыны забароны акцыі па першай заяўцы. Маўляў, арганізатарамі была распаўсюджана інфармацыя пра планаванае мерапрыемства да атрымання дазволу. Таксама, паводле ўладаў, плошча Незалежнасці не можа быць месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў», - распавёў Радыё "Свабода" Янукевіч.

Па яго меркаванні, тое, што рашэнне было прынятае даволі хутка, і засталася магчымасць падаць новую заяўку сведчыць пра тое, што ўлады не зацікаўленыя ў канфрантацыі 25 сакавіка.

Нагадаем заяўка была пададзеная ўсяго тры дні таму – 7 сакавіка. У заяўцы быў ўказаны маршрут, які быў прапанаваны раней на паседжанні аргкамітэту: збор у 18.00 на Акадэміі навук, у 18.30 пачнецца шэсце па праспекце Незалежнасці, а ў 19.30 - мітынг на плошчы Незалежнасці. 

Сярод заяўнікаў акцыі былі шэсць асобаў: намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, Антон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэнні партыі БХД), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны