Навіны Навіны Руху

У Мінску на публічнай дыскусіі абмяркуюць, ці трэба жыхарам Беларусі самім выбіраць мэраў

У Мінску на публічнай дыскусіі абмяркуюць, ці трэба жыхарам Беларусі самім выбіраць мэраў

2153 праглядаў Мінск
12 сакавіка, у сераду, адбудзецца публічная дыскусія «Навошта трэба выбіраць кіраўнікоў выканкамаў абласцей, гарадоў і раёнаў прамым галасаваннем грамадзянаў?». Яна арганізуецца ў межах абмеркавання пытанняў «Народнага рэферэндуму».

Дыскусія пройдзе з 12.00 да 13.00 на офісе Руху «За Свабоду» (пр-т Незалежнасці, 80-73) у фармаце кароткіх выступаў па тэме дыскусіі з удзелам мадэратара. Па выніках плануецца прыняцце рашэння пра стварэнне адмысловых законапраектаў і «дарожнай мапы» рэформаў.

Сярод запрошаных удзельнікаў дыскусіі Мечыслаў Грыб (былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га склікання), Святлана Гальдадэ (працавала мэрам г. Гомель), намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч (быў дэпутатам, намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета), Юры Варонежцаў (былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР), Аляксандр Жучкоў (абіраўся дэпутатам Мінскага гарсавету), Юры Нагорны (былы мэр г. Барань), Андрэй Завадскі (эксперт Фонда імя Сапегі і былы дэпутат Мінгарсавету) і Уладзімір Навасяд (быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, працаваў намеснікам старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні).

Акрамя таго, у дыскусіі возьмуць удзел Аляксей Янукевіч (старшыня Партыі БНФ) і Андрэй Дзмітрыеў (намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду!»).

Нагадаем, у межах «Народнага рэферэндуму» праходзіць збор подпісаў па шасці пытаннях. Па кожным з іх ладзіцца абмеркаванне. Дыскусія 12 сакавіка будзе прысвечана пытанню «Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?».

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны