Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч узяў удзел у міжнародным пікеце ў падтрымку Ўкраіны

Мілінкевіч узяў удзел у міжнародным пікеце ў падтрымку Ўкраіны

2175 Праглядаў Дублін
6-7 сакавіка ў Дубліне адбываецца кангрэс маючай большасць у Еўрапарламенце Еўрапейскай народнай партыі, на які запрошаны і лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Удзел у кангрэсе бяруць кіраўнікі шэрагу краін Еўрасаюзу, лідары правых і правацэнтрысцкіх апазіцыйных партый ці арганізацый, якія маюць сяброўства ў ЕНП, а таксама высокія чыноўнікі ЕС. Напрыклад, канцлер Германіі Ангела Меркель, польскі прэм’ер Дональд Туск, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу...

Аляксандр Мілінкевіч з былым прэм’ер-міністрам Славакіі Мікулашам Дзурындам у кулуарах кангрэсу

Самае рэзананснае пытанне, якое абмяркоўваецца, — сітуацыя ва Ўкраіне. У Дублін прыляцелі лідары ўкраінскай апазіцыі — Віталь Клічко і Юлія Цімашэнка.

У ірландскай сталіцы адбыўся міжнародны прадстаўнічы пікет у падтрымку народа Ўкраіны, удзел у якім узяў і Аляксандр Мілінкевіч.

Выступаючы на пікеце, лідар Руху «За Свабоду» сказаў: «Дэмакратычная і беларуская Беларусь разам з тымі, хто адстойвае свабоду ва Украіне. І мы, і вы — еўрапейцы, мы павінны вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю. Гэта пытанне цывілізацыйнага выбару. Еўрасаюзу варта садзейнічаць гэтаму працэсу і, у прыватнасці, не толькі на словах асудзіць, але і выкарыстаць усе магчымасці, каб спыніць спробу неаімперскага рэваншу з боку Масквы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны