Навіны Навіны Беларусі

Ці здолее афіцыйны Мінск захаваць шматвектарную палітыку?

Ці здолее афіцыйны Мінск захаваць шматвектарную палітыку?

1697 Праглядаў Мінск Масква
Афіцыйны Мінск мусіць вызначыцца з пазіцыяй аб сітуацыі ў Крыме. Ці зможа Аляксандр Лукашэнка захаваць шматвектарны нейтралітэт, пракаментаваў для тэлеканалу «Белсат» палітолаг, намеснік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Лагвінец.

«Лукашэнка будзе ісці такім жа шляхам, якім ён дзеяў падчас захопу Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Ён на словах падтрымліваў Пуціна, але юрыдычных крокаў за гэтым не было», — сказаў Лагвінец.

Лукашэнка — не адзіны ў Мытным саюзе, каго хвалююць дзеянні Крамля

«Кіраўнік Казахстану Назарбаеў, таксама перасцерагаецца, што ў пэўны момант Расея можа выкарыстаць тую ж самую рыторыку аб правах расейскіх грамадзянаў і аб правах расейскамоўных дзеля таго, каб паставіць пад пытанне тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Казахстану», — зазначыў Алесь Лагвінец.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны