Навіны Навіны Беларусі

Шэсце да Дня Волі пройдзе 25 сакавіка да плошчы Незалежнасці

Шэсце да Дня Волі пройдзе 25 сакавіка да плошчы Незалежнасці

2967 Праглядаў Мінск
Мітынг і шэсце, прымеркаваныя да Дня Волі, пройдуць у Мінску 25 сакавіка. Да такога рашэння прыйшлі ўдзельнікі камітэту па арганізацыі свята.

Арганізатары прыйшлі таксама да згоды наконт маршруту. У заяўцы гарадскім уладам будзе прапанаваны такі план: збор у 18.00 на Акадэміі навук, у 18.30 распачнецца шэсце па праспекце Незалежнасці, а ў 19.30 - мітынг на плошчы Незалежнасці.

На 7 сакавіка запланаваная падача заяўкі на правядзенне акцыі ў Мінгарвыканкам.

Сярод заяўнікаў будуць намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч. Акрамя таго, запланаваны ўдзел прадстаўнікоў «Гавары праўду», АГП, «Рады інтэлігенцыі», Руха «Салідарнасці разам», творчай суполкі «Пагоня» і іншых арганізацыяў.

Асноўнымі тэмамі акцыі стануць абарона незалежнасці Беларусі, салідарнасць з Украінай ва ўмовах нападу расійскіх войскаў на Крым, вызваленне палітвязняў.

«Сёлетняя акцыя будзе праведзеная пасля выбараў і адбудзецца на фоне падзеяў ва Ўкраіне, якія ў значна большай ступені ўзрушылі беларускае грамадства», - пракаментаваў для сайту Pyx.by вынікі паседжання аргкамітэта намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «сёння выклікі незалежнасці Беларусі застаюцца такімі ж актуальнымі, як і 96 год таму, калі стваралася БНР, існуюць напружанасць і нестабільнасць у рэгіёне, ёсць пагрозы з боку ўсходняй суседкі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны