Навіны Навіны Беларусі

Апошняе пажаданне Барадуліна беларусам

Апошняе пажаданне Барадуліна беларусам

2543 праглядаў Мінск Ушачы
На 80-м годзе жыцця памёр класік беларускай літаратуры Рыгор Барадулін.

Беларускі паэт, эсэіст і перакладчык Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. Ён быў апошнім беларусам, які атрымаў званне Народнага паэта Беларусі. Быў узнагароджаны шэрагам ордэнаў і медалёў, сярод якіх - медаль Францыска Скарыны. У 2006 годзе ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты». Творы Барадуліна былі перакладзеныя на 11 моваў. Барадулін - лаўрэат прэміі "За свабоду думкі".

24 лютага Рыгор Барадулін адзначыў свой 79-ты дзень нараджэння. У той дзень ён падзякаваў усім, хто павіншаваў яго. «І хай будзе больш людзей, якія ўмеюць спачуваць, будзе больш тых, хто не злы, а ласкавы. І хай усё ў іх будзе добра», - сказаў тады Барадулін.

Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка, у мінскім Чырвоным касцёле (плошча Незалежнасці). 

З 9.45 да 11.15 пройдзе ціхая малітва, у 11.15 пачнецца развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе, у 12.00 - памінальная св. імша ў рыма-каталіцкім абрадзе. Пасля запланаваны ад'езд на могілкі ва Ўшачы, дзе Рыгор Барадулін будзе пахаваны побач з магілай маці.

Рух «За Свабоду» выказвае спачуванні родным і блізкім паэта. Вечная памяць пра творцу будзе жыць у ягоных вершах.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны