Навіны Аналітыка

Ці перамог Майдан?

Ці перамог Майдан?

2534 праглядаў
Тры месяцы трымаўся Майдан — тры доўгія, марозныя зімовыя месяцы. Але ўлада Віктара Януковіча абрынулася. Сёння ўвесь свет вывучае складнікі гэтай перамогі. Госць «Размовы Калінкінай» на «Белсаце» — палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Частка тых, хто ад самага пачатку спачуваў Майдану, цяпер у эйфарыі ад сённяшняй сітуацыі. Але ці ёсць небяспека, што перамога Майдану насамрэч не адбудзецца? Палітолаг Алесь Лагвінец гаворыць пра пагрозы расколу краіны, паглыблення эканамічнага крызісу.

«Ва Украіне ёсць традыцыя самакіравання яшчэ з часоў Запарожскай Сечы. І гэта мае свой уплыў на палітычную культуру. Па-другое, Майдан — гэта канкрэтныя людзі ды арганізацыі. З цягам часу так ці інакш гэтае прадстаўніцтва Майдану інстытуцыялізуецца — з’явіцца новая палітычная партыя ў парламенце або паўстане новая палітычная групоўка», — мяркуе эксперт.

Болей — тут:

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны