Навіны Навіны Руху

Галіну Краўчанка не зарэгістравалі

Галіну Краўчанка не зарэгістравалі

3980 Праглядаў Гомель
Прадстаўніца Руху «За Свабоду» Галіна Краўчанка не была зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36, дзе 23 сакавіка пройдуць перавыбары.

Такое рашэнне было патлумачана ў выбаркаме тым, што сярод подпісаў, сабраных за яе вылучэнне, было выяўлена больш за 40% несапраўдных пры дапушчальным парозе ў 15%.

“Маўляў, некаторых нумароў пашпартоў, пазначаных у падпісных аркушах, не існуе. І нібыта мужчына апынуўся ў рэчаіснасці жанчынай... Пазнаёмімся з вынікамі праверкі, спраўдзім самі з маёй камандай подпісы і будзем абскарджваць адмову ў рэгістрацыі”, - паведаміла прэс-службе Руху Галіна Краўчанка.

Яна кажа, што да нерэгістрацыя яна была гатовая: “На акрузе добра вядома наша кампанія ”Навабеліца” з вырашэннем канкрэтных сацыяльна-побытавых праблем, мая кандыдатура была падтрымана кааліцыяй гомельскіх дэмакратычных сілаў – многія людзі мяне ведалі. Нашто ўладам такі альтэрнатыўны кандыдат з вялікай камандай, якая даўно працуе з людзьмі?”.

Галіна Краўчанка кажа, што грамадская кампанія ”Навабеліца” будзе працягнута і нават пашырыцца на ўвесь горад (будзе называцца ”Новы Гомель”).

Некалькі чалавек з каманды “Навабеліцы” балатуюцца і на мясцовых выбарах, у тым ліку сама Галіна Краўчанка, якая таксама вылучалася ў Гомельскі гарсавет. Ці зарэгістравалі яе – пакуль невядома.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны