Навіны Навіны Руху

Дакументальны доказ хітрыкаў Казуліна

Дакументальны доказ хітрыкаў Казуліна

4326 Праглядаў
Аляксандр Казулін ў інтэрв’ю «Народнай волі» пракаментаваў абвінавачванні на свой адрас у маніпуляцыях вакол новастворанай структуры — Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі Беларусі.

Іх сутнасць.

Днямі на адной з міжнародных сустрэчаў з’явіўся дакумент-адозва ад імя Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі Беларусі сумнеўнага паходжання.

Нагадаем, яна была створана напачатку студзеня амаль усімі дэмструктурамі «для салідарнага супрацьдзеяння нарастаючаму тэрору і рэпрэсіям з боку ўладаў».

Але вось жа згаданы дакумант не быў прыняты калектыўна.

25 студзеня на сустрэчы беларускай дэлегацыі з міністрам замежных справаў Галандыі экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін уручыў яму зварот ад імя Рады. Прычым зрабіў гэта нягледзячы на тое, што дакумент не быў узгоднены прысутным на гэтай сустрэчы Аляксандрам Мілінкевічам, лідэрам Руху «За Свабоду». Ужо не кажучы пра астатніх сябраў Рады, якіх не было ў Гаазе ў той дзень і якія наогул не ведалі пра такі зварот.

Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю Pyx.by зазначыў, што «гэты прыкры факт калі не сведчыць пра амбіцыйную спробу ўзурпацыі кааліцыйнай шыльды (АДС-2) ці маніпуляцыі ёю, дык, прынамсі, ставіць пад сумнеў магчымасць сапраўды прыстойнай супольнай працы апазіцыйных сілаў у межах Каардынацыйнай Рады. На жаль, гэта адбылося на фоне падзеяў вакол і ўнутры Беларусі, якія вымагаюць разважлівых паводзін і рашэнняў, а таксама мусяць паспрыяць салідарнасці і маральна-палітычнаму аздараўленню апазіцыі».

«Я не проста адмаўляюся разумець Мілінкевіча, ягоныя прэтэнзіі смешныя і дзіўныя, — сказаў Казулін. — Па-першае, ніякіх зваротаў ад імя Рады я нікому не перадаваў. Па-другое, тэкст зварота, які атрымаў міністр замежных спраў Галандыі, быў узгоднены з Аляксандрам Мілінкевічам. Мы разам абмяркоўвалі яго па пунктах. „Мы“ — гэта не толькі я і Мілінкевіч, тады было б незразумела, каму верыць, але таксама Дзяніс Садоўскі, Ева Някляева і Юлія Слуцкая. Проста не разумею, навошта кіраўніку Руха „За Свабоду“ зноў пачынаць сваркі ў апазіцыйным асяроддзі. Мякка кажучы, гэта дзіўныя паводзіны».

Па сутнасці, адказ Аляксандра Казуліна пабудаваны па прынцыпе «сам дурань». Каб прадэманстраваць цану яго словаў, Рух «За Свабоду» публікуе ўласна дакумент, які быў прадстаўлены Казуліным як зварот дэлегацыі Нацыянальнай Рады дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, хаця на гэта яго ніхто не ўпаўнаважваў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны