Навіны Навіны Руху

Аўтуховіч не ўпэўнены, што наступны Новы год сустрэне на волі

Аўтуховіч не ўпэўнены, што наступны Новы год сустрэне на волі

2596 Праглядаў Гарадок Гродна
Леанід Гаравы, актывіст Руху «За Свабоду», атрымаў чарговы ліст з гарадзенскай турмы ад палітычнага вязня Мікалая Аўтуховіча, якому засталося знаходзіцца за кратамі 61 дзень.

Леанід Гаравы з Гарадку пастаянна лістуецца з палітычнымі вязнямі і апошні ліст атрымаў ад Мікалая Аўтуховіча. Ваўкавыскі прадпрымальнік быў узяты пад варту з 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) (рэд. -- незаконнае захаванні пяці патронаў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэньнем суду ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна. http://spring96.org/be/news/49510

Свой жа першы прысуд Аўтуховіч атрымаў у кастрычніку 2005 году – за ўхіленне ад уплаты падаткаў. Яшчэ той першы прысуд як ў самой Беларусі, так і за мяжой называлі “палітычным”: было відавочна, што сапраўдная прычына пераследу – грамадская актыўнасць прадпрымальніка. Займаючыся прыватным бізнэсам у невялікім мястэчку, Аўтуховіч сутыкаўся з выпадкамі карумпаванасці дзяржаўных чыноўнікаў і структур, маўчаць пры гэтым ён не мог. Вынікам гэтага сталася 2,5-гадовае зняволенне.

Вызваленне Аўтуховіча па апошняму прысуду павінна адбыцца 8 красавіка, але Мікалай не ўпэўнены, што наступнае свята Новага года будзе сустракаць на волі. Палітвязень у сваім лісце піша: “Я ўсё жыццё ніколі не парушаў законаў, каб атрымаць крымінальны артыкул, а бачыш як атрымліваецца. Не паспеў выйсці з калоніі, ўжо атрымаў новае абвінавачанне. Хто ведае, што будзе цяпер? Ці не чакае мяне ізноў штосьці падобнае? Канешне я буду рабіць усё, каб не даць ім магчымасці зрабіць гэта, але Вы самі ведаеце, як гэта робіцца. Пажывём –пабачым!”

У лісце Аўтуховіч піша і пра справу Бяляцкага: “Чытаў пра тое, што казаў наш Гарант Канстытуцыі. Смешна атрымліваецца. Я за кратамі ведаю сплаціў Бяляцкі шкоду ці не. А ён, той хто заўсёды ўсё ведае, як першы раз пачуў аб гэтым. Цырк на дроце! Колькі пісалі аб гэтым, колькі гаварылі і на табе – няведае.”

Напрыканцы ліста Мікалай Мікалаевіч аптымістычна піша: “У мяне ўсё добра, не хвалюйцеся! Час ідзе хутка, дасць Бог ўсё будзе добра! Прывітанне ўсім добрым людзям! Трымайцеся!” //Haradok.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны