Навіны Навіны Руху

Гарадзенцам распавялі пра 10 год Польшчы і Літвы ў Еўразвязе

Гарадзенцам распавялі пра 10 год Польшчы і Літвы ў Еўразвязе

2311 Праглядаў Гродна
Гэта адбылося на прэзентацыі спецвыпуску Бюлетэня Еўрапейскіх клубаў, прысвечанага дзясятай гадавіне сяброўства Літвы і Польшчы ў Еўрапейскім звязе, што прайшла ў памяшканні гарадзенскага «Цэнтра «Трэці Сэктар».

Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Руху «За Свабоду», распавёў амаль дзвум дзясяткам прысутных на сустрэчы гарадзенцаў пра плюсы і мінусы, што дала палякам і літоўцам еўраінтэграцыя:

— Мы зрабілі гэты бюлетэнь з увагай на тое, што так ці інакш гэтае пытанне абмяркоўваецца ў Беларусі і ёсць шмат міфай. Сёння нават БТ робіць перадачу, дзе карыстаецца меркаваннямі якіхсьці экспертаў, яны кажуць, як цяжка ў Латвіі, Літве, Польшчы пасля далучэння да Еўрапейскага звязу. А нашая думка як раз палягае ў тым, што далучэнне да Еўрапейскага звязу — гэта цывілізацыйны, гэта мадэрнізацыйны выклік да ўсяго грамадства. Гэта, зразумела, не панацэя.

Па словах Алеся Лагвінца, гэтыя 10 год еўраінтэграцыі прынеслі Польшчы і Літве шмат плюсаў, аднак не адбылося і без мінусаў. Напрыканцы сустрэчы гарадзенскаму гісторыку Іне Соркінай, якая нядаўна была звольнена з гарадзенскага ўніверсітэту, быў уручаны букет ружаў ад гарадзенскага Еўраклубу, паведамляе радыё «Рацыя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны