Навіны Навіны Руху

Галіна Краўчанка пра выбары ў Палату прадстаўнікоў

Галіна Краўчанка пра выбары ў Палату прадстаўнікоў

2812 Праглядаў Гомель
Хоць сапраўдных выбараў у Беларусі няма, а галасоў ніхто не лічыць, прадстаўніца Руху «За Свабоду» возьме ўдзел у змаганні за месца ў беларускім парламенце. Чаму і навошта, апазіцыянерка Галіна Краўчанка тлумачыць у «Размове Калінкінай» на «Белсаце».

Актывістка Руху «За Свабоду» будзе балатавацца на давыбарах у парламент у Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36.

Давыбары ў Палату прадстаўнікоў у гэтай акрузе пройдуць у час выбараў у мясцовыя саветы 23 сакавіка 2014 года, бо падчас парламенцкай кампаніі 2012 года там не абралі дэпутата. Гэта адзіная ў Беларусі акруга, якая не мае свайго прадстаўніка ў парламенце. Акрамя Галіны Краўчанка, у выбарах возьмуць удзел яшчэ тры дэмакратычныя кандыдаты. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, канкурэнтамі апазіцыянераў ад уладаў будуць настаўніца, галоўны доктар шпіталю Вялікай айчыннай вайны і кіраўніца лікёра-гарэлачнага заводу.

«Асноўная мэта майго ўдзелу ў выбарах — электаральная перамога, то бок заваяваць і зацікавіць большасць людзей. І калі за намі, за нашаю кампаніяй будзе большасць, мы ўпэўненыя: мы зможам з поспехам ціснуць на ўлады дзеля развязання мясцовых праблемаў», — адзначыла дзяячка.

Прадстаўнікі Руху «За Свабоду», калі размаўляюць з грамадзянамі, не кажуць, што выбараў няма. Беларусы выяўляюць пэўную палітычную актыўнасць толькі ў момант выбараў, падкрэсліла спадарыня Краўчанка: «Калі я буду прыходзіць і гаварыць: ведаеце, выбараў няма, але прагаласуйце за мяне, то які ў гэтым сэнс? Мы гаворым: мы займаемся добрай справаю, прыходзьце на выбары, галасуйце, падтрымлівайце».

Выбарчая кампанія — гэта толькі этап, каб актывізаваць людзей, заўважыла спадарыня Краўчанка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны