Навіны Навіны Руху

Дзіўны дакумант ад імя Рады дэмакратычнай апазыцыі

Дзіўны дакумант ад імя Рады дэмакратычнай апазыцыі

3206 Праглядаў Гаага
Днямі на адной з міжнародных сустрэчаў зьявіўся дакумант-адозва ад імя Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі Беларусі сумнеўнага паходжаньня.

Нагадаем, яна была створана напачатку студзеня амаль усімі дэмструктурамі «для салідарнага супрацьдзеяньня нарастаючаму тэрору і рэпрэсіям з боку ўладаў».

Але вось жа згаданы дакумант ня быў прыняты калектыўна.

25 студзеня на сустрэчы беларускай дэлегацыі зь міністрам замежных справаў Галяндыі экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін уручыў яму зварот ад імя Рады. Прычым зрабіў гэта нягледзячы на тое, што дакумант ня быў узгоднены прысутным на гэтай сустрэчы Аляксандрам Мілінкевічам, лідэрам Руху «За Свабоду». Ужо не кажучы пра астатніх сябраў Рады, якіх не было ў Гаазе ў той дзень і якія наогул ня ведалі пра такі зварот.

Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю Pyx.by зазначыў, што «гэты прыкры факт калі ня сьведчыць пра амбіцыйную спробу ўзурпацыі кааліцыйнай шыльды (АДС-2) ці маніпуляцыі ёю, дык, прынамсі, ставіць пад сумнеў магчымасьць сапраўды прыстойнай супольнай працы апазыцыйных сілаў у межах Каардынацыйнай Рады. На жаль, гэта адбылося на фоне падзеяў вакол і ўнутры Беларусі, якія вымагаюць разважлівых паводзін і рашэньняў, а таксама мусяць паспрыяць салідарнасьці і маральна-палітычнаму аздараўленьню апазыцыі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны