Навіны Навіны Руху

Пронскі: Будзем спрабаваць дагрукацца да людзей

Пронскі: Будзем спрабаваць дагрукацца да людзей

3456 Праглядаў Масты
Сябра Руху «За Свабоду» Алег Пронскі паспрабуе свае сілы ў мясцовай выбарчай кампаніі. Ён зарэгістраваны па 42-ой Мастоўскай акрузе па выбарах у абласны Савет.

Алег Пронскі лічыць, што надзвычай важна непасрэдна размаўляць з выбаршчыкамі. Яго рэгістрацыя дае для гэтага законныя магчымасці:

- Калі наведаеш хоць нейкую частку, то ты маеш нейкі адсотак, тым большы будзеш мець поспех. Зараз назіраем за праўладнымі кандыдатамі ў дэпутаты, дык за іх нават подпісы збіраць не ходзяць. У некаторых выпадках ад працоўных калектываў вылучаюцца – гэта значыць, што ніякай сувязі з грамадствам. Будзем спрабаваць нешта зрабіць, дагрукацца да людзей, тым больш цяпер ёсць да гэтага прадпасылкі.

Раней Алегу Пронскаму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за яго вылучэнне ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў.

Прычынай стала тое, што актывіст падаў адразу шэсць заяваў на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў у розных акругах. Гэта, патлумачылі ў Мастоўскай выбарчай акрузе, супярэчыць новым палажэнням выбарчага заканадаўства. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны