Навіны Аналітыка

Лагвінец: Грамадства ва Украіне, як і ў Беларусі, расколатае

Лагвінец: Грамадства ва Украіне, як і ў Беларусі, расколатае

2113 Праглядаў
Аднак у адрозненні ад беларускага, украінскае грамадства нашмат больш змабілізаванае і гатовае да рашучых дзеянняў. Гэта моцна ўплывае на развіццё сітуацыі ва Украіне, лічыць палітолаг,намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Таму палітычная актыўнасць насельніцтва з’яўляецца адным з асноўных фактараў, які вырашыць лёс краіны, кажа Алесь Лагвінец:

— Трэба прызнаць, што ў кароткачасовай перспектыве сённяшнія ўлады ва Украіне маюць пэўныя рэсурсы. Больш за тое, яны хутчэй за ўсё атрымалі ўсебаковую падтрымку ад Расеі, ад Крамля. Выглядае на тое, што дзеянні пратэстоўцаў наўрад ці прынясуць поспех. Калі мы глядзім наперад, то ў больш доўгатэрміновай перспектыве такая магутная грамадзянская мабілізацыя бясследна не пройдзе.

У бліжэйшы час Януковіч і яго групоўка, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, фальсіфікацыі на выбарах і моцную падтрымку Расеі, пакуль здольныя захаваць уладу.

Але ў больш аддаленай перспектыве пад ціскам грамадства ўплыў групоўкі Януковіча будзе няўхільна і хутка памяншацца, і ў рэшце рэшт яна будзе вымушана сысці, лічыць Алесь Лагвінец. //Радыё «Рацыя»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны