Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Нават у дэмакратычных краінах бараніць свабоду трэба ўвесь час

Мілінкевіч: Нават у дэмакратычных краінах бараніць свабоду трэба ўвесь час

2180 Праглядаў Кіеў
Украінцы, змагаючыся на Майдане за сваю свабоду, за еўрапейскі шлях развіцця краіны, падстаўляюць плячо і беларусам, паказваючы прыклад адстойвання сваіх правоў і свабод, — лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

- Не бывае ў палітыцы чагосьці, што падае бясконца з неба, - без самаахвярнасці, без барацьбы за гэта. Нават у дэмакратычных краінах бараніць свабоду трэба ўвесь час. Таму што заўсёды ёсць тэндэнцыі да ўзмацнення, да жорсткасці ўлады, да абмежавання дэмакратыі. І ўкраінцы паказваюць вельмі добры прыклад гэтым шырокім народным рухам. Людзі і старэйшыя, і маладзейшыя кажуць увесь час гэтае слова, можа я не вельмі яго люблю, але яно адпавядае: мы не хочам быць быдлам.

Таму значнасць апошніх падзей ў Кіеве у тым, што ўкраінскі народ дэманструе, што ўжо ніколі не будзе мауклівым натоўпам, якім нас усіх спрабавалі зрабіць у савецкія часы, - упэўнены Аляксандр Мілінкевіч. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны