Навіны Навіны Руху

Масты: дэпутатаў у райсавеце няма

Масты: дэпутатаў у райсавеце няма

3171 прагляд Масты
Прадстаўнікі грамадзкай кампаніі «За эўрапейскую Мастоўшчыну» і сябры Руху «За Свабоду» накіравалі звароты дэпутатам Мастоўскага райсавету. Аказалася, што мясцовыя дэпутаты не сядзяць у райсавеце.

Актывісты Руху "За свабоду" зьвярнуліся да ўсіх 24 дзейных дэпутатаў Мастоўскага райсавету з просьбай прадставіць выбарцам вынікі сваёй 4-гадовай працы.

Звароты былі дасланыя на адрас: Масты пл. Леніна д.3

"Кадэнцыя дэпутатаў Мастоўскага райсавету 26 скліканьня заканчваецца, а выбаршчыкі і грамадзкасьць Мастоўшчыны дагэтуль ня ведаюць, чым займаліся дэпутаты на працягу гэтых амаль 4 гадоў і што канкрэтна кожны зь іх зрабіў для сваёй выбарчай акругі і Мастоўскага раёну", — кажа ініцыятар кампаніі Алег Пронскі.

Лісты вярнуліся з пазнакай, што атрымальнік "па дадзеным адрасе не знаходзіцца".

"Калі карэспандэнцыя ідзе на адрас раённага савету, мы ўсё атрымліваем. Калі яны накіроўвалі лісты дэпутатам, то дэпутаты па гэтым адрасе не знаходзяцца. Тут сядзіць старшыня райсавету і галоўны спэцыяліст. А дэпутаты знаходзяцца па месцы жыхарства. І на тыя адрасы ім трэба накіроўваць карэспандэнцыю. Дэпутаты працуюць на грамадзкіх асновах, і яны тут знаходзіцца ня могуць", — заявіла ў інтэрвію радыё "Свабода" Натальля Дубіцкая, галоўны спэцыяліст Мастоўскага раённага савету дэпутатаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны