Навіны Навіны Руху

Алегу Пронскаму адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

Алегу Пронскаму адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

2492 праглядаў Масты
Сябру Руху «За Свабоду» Алегу Пронскаму адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за яго вылучэнне ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў.

У Мастоўскай выбарчай акрузе грамадскаму дзеячу патлумачылі, што яго забракавалі на той падставе, што ён падаў 6 заяваў аб рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных групаў у розных акругах па выбарах дэпутатаў Мастоўскага райсавета. Гэта, маўляў, супярэчыць новым нормам выбарчага заканадаўства, а дакладна частцы 5 Арт. 60 Выбарчага кодэксу.

Спадар Алег Пронскі кажа, што і не збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты па шасці акругах, проста меўся зарэгістраваць шэсць ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў. Аднак аргумент пачуты не быў.

Па такой самай прычыне днямі адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў намесніку старшыні Руху "За Свабоду” Алесю Лагвінцу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны