Навіны Аналітыка

Важнасць працы ў акруговых выбарчых камісіях памяншаецца

Важнасць працы ў акруговых выбарчых камісіях памяншаецца

1988 Праглядаў
У іх склад па ўсёй Беларусі ўключылі толькі 11 апазіцыянераў, астатніх 144 чалавек «адсеялі».

У акруговых выбарчых камісіях апынуліся толькі 8 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і 3 сябры Партыі БНФ.

Вось як каментуе гэтыя вынікі на Еўрарадыё палітолаг Юрый Чавусаў:

«Калі браць агульную статыстыку прахадзімасці, то гэты адсотак яшчэ больш мізэрны, чым на папярэдніх выбарах. То бок колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговых камісіях меншая і іх прахадзімасць у камісіі горшая, чым было ў 2010 ці 2008 гадах. Тут можна казаць пра вяртанне да такой сітуацыі, калі ў камісіі патраплялі толькі адзінкі з вылучаных прадстаўнікоў».

Паводле слоў Чавусава, тут варта гаварыць і пра стратэгію партыяў (некаторыя вылучылі менш кандыдатаў, чым раней, іншыя — больш), і пра магчымасці, якія ёсць у сябраў акруговых камісіяў. Апошнія маюць значэнне тады, «калі ёсць працэс рэгістрацыі ініцыятыўных групаў і працэс рэгістрацыі саміх кандыдатаў». Цяпер жа, кажа палітолаг, выглядае так, што ўлады адышлі ад тактыкі «рэзаць» кандыдатаў, ініцыятыўныя групы, і, адпаведна, важнасць працы ў гэтых акруговых камісіях памяншаецца.

Для апазіцыі больш важнымі сталі ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія будуць фармавацца ў лютым.

Нагадаем, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны