Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Байкот — справа, безумоўна, маральная, але абсалютна неэфэктыўная

Мілінкевіч: Байкот — справа, безумоўна, маральная, але абсалютна неэфэктыўная

3166 Праглядаў
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага скліканьня прызначаныя на 23 сакавіка 2014 году. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 сьнежня. Агітаваць за байкот на гэтых выбарах забаронена, тым ня меней у шэрагу апазыцыйных актывістаў такія думкі застаюцца.

Байкот альбо ўдзел у мясцовых выбарах плянуюць беларускія апазыцыйныя лідэры?

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвью радыё «Свабода» заявіў, што пазыцыя арганізацыі — «удзельнічаць ва ўсіх псэўдавыбарах»:

«Бо гэта шанец трохі падняць настрой у людзей, дадаць аптымізму і паказаць, што ёсьць альтэрнатыва. Байкот — справа, безумоўна, маральная, але абсалютна неэфэктыўная, бо будзе яшчэ больш расчараваньня ў людзей, што няма каму ўладу перадаваць. Мы як грамадзкае аб’яднаньне ня маем права вылучаць сваіх кандыдатаў, але будзем падтрымліваць многіх. У тым ліку і чыста рухаўскіх — гэта некалькі дзясяткаў чалавек. І будзем падтрымліваць тых, хто будзе працаваць з „Народнай праграмай“. Гэта могуць быць людзі з розных плыняў: і левыя, і правыя. А галоўная мэта — пераканаць людзей, што ня толькі перамены патрэбныя, але і ёсьць каму рабіць гэтыя перамены».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны