Навіны Беларусь і Свет

ААН абавязала Беларусь змяніць “Закон аб масавых мерапрыемствах”

ААН абавязала Беларусь змяніць “Закон аб масавых мерапрыемствах”

2396 Праглядаў
Такія патрабаванні ўтрымліваюцца ў адказе з Камітэта па правах чалавека ААН, які атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

Перапіску з Жэневай па гэтай справе Судаленка пачаў яшчэ ў 2008 годзе. Тады два актывісты Руху “За Cвабоду” былі аштрафаваныя за тое, што раздавалі ўлёткі з запрашэннем наведаць сустрчу з Аляксандрам Мілінкевічам. Прайграўшы некалькі судоў у Беларусі, Судаленка звярнуўся ў Камітэт ААН. Канчаткова справу разгледзелі толькі ў лістападзе 2013 года. Зараз Беларусь павінна ўнесці змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах”, кажа праваабаронца:

“Самае важнае, гэта рашэнне агульнае, датычнае да ўсіх. Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў Беларусь унесці змены ў заканадаўства такім чынам, каб яно не перашкаджала грамадзянам арганізоўваць мірныя сходы і заклікаць на іх”.

Акрамя гэтага, беларускія ўлады павінны кампенсаваць аштрафаваным актывістам усе страты і паведаміць пра ўнесеныя змены Камітэту па правах чалавека ААН. Што праўда, гэтага пакуль не здаралася. //Еўрарадыё

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны