Навіны Навіны Руху

Янукевіч і Губарэвіч прыехалі падтрымаць Евромайдан

Янукевіч і Губарэвіч прыехалі падтрымаць Евромайдан

2641 прагляд
Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч прыехалі ў Кіеў падтрымаць ўкраінскі народ на Евромайдане. «З самага ранку тут ужо. Прыехалі толькі ўдвох, на пару дзён. Але ўжо да выхадных цэлы аўтобус з Беларусі ў Кіеў прыедзе падтрымаць ўкраінцаў», — кажа Янукевіч.

"Хацелася б адзначыць добрую арганізацыю Евромайдана. Самае галоўнае, што людзі прыходзяць з самай раніцы, сотні людзей. Тут пастаянна нешта адбываецца: выступаюць палітыкі, актывісты, артысты. Відаць згуртаванне украінцаў у гэтыя дні. Падчас аранжавай рэвалюцыі было ўсё па-іншаму", - дадаў Губарэвіч.

Па словах палітыкаў, начаваць збіраюцца на Майдане разам з усімі. Прывезлі з сабой цэлы заплечнік беларускай тушонкі, якую збіраюцца аддаць тым, хто даўно на цэнтральнай плошчы Кіева. //"Беларускі партызан"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны