Навіны Беларусь і Свет

Вызначаны пераможцы конкурсу Еўраклубаў

Вызначаны пераможцы конкурсу Еўраклубаў

4812 Праглядаў
24 лістапада ў мінскім офісе Руху «За Свабоду» адбыўся фінал конкурсу сеткі Еўраклубаў «Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскім саюзе», прысвечанага дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе суседзяў Беларусі — Польшчы і Літвы.

У ім узялі ўдзел пераможцы інтэрнет-адбору ў выглядзе віктарыны, якую агулам прайшлі больш за 300 чалавек. Удзельнікамі фіналу сталі маладыя людзі, сярод якіх і магістр палітычных навук, і школьнік.

Фінал складаўся з трох этапаў — пісьмовага тэставання, «жывых» пытанняў у фармаце брэйн-рынгу і публічнага выступу на еўраінтэграцыйную тэму. У журы ўвайшлі: сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дэрска, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, міжнародны каардынатар арганізацыі Вераніка Мазуркевіч і эксперт па еўрапейскіх пытаннях Алесь Чарняковіч.

У выніку прызёрамі сталі: Алена Жэбрык з Мінска і Аляксей Шота з Гродна падзялілі 1-е і 2-е месцы, Раман Усцінаў са Светлагорска заняў 3-е месца. Яны атрымалі ў якасці ўзнагародаў дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны