Навіны Аналітыка

Мілінкевіч: Перамаглі страх Януковіча і расійскі шантаж з бонусамі ад Пуціна

Мілінкевіч: Перамаглі страх Януковіча і расійскі шантаж з бонусамі ад Пуціна

3274 праглядаў
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў прыпыненне ўкраінскімі ўладамі падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

«Віктар Януковіч — сёння не лідар нацыі, тым больш ён не лідар праеўрапейскіх украінцаў. Ён думае не пра тое, што пра яго напішуць у падручніках гісторыі, а пра тое, як утрымацца пры ўладзе. Праз два гады ў яго выбары — і, як на сёння, ён прайграе іх. Для рэйтынгу патрэбны грошы, а ў касе дзяржавы іх няма. Захад не збіраецца адкупаць Украіну ў Крамля, хаця і зацікаўлены ў яе еўраінтэграцыі. Еўропа лічыць, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі — гэта не чэк з банку, а свядомы выбар народам ахвярнай дарогі рэформаў, шляху вяртання ў еўрапейскую сям’ю. ЕС не здраджвае маральным прынцыпам, і адстойваючы Юлію Цімашэнка», — заявіў старшыня Руху «За Свабоду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах-2006 у каментары прэс-службе арганізацыі.

«Перамаглі страх Януковіча і расійскі шантаж з бонусамі ад Пуціна. Прайграў украінскі народ. Цяперашняя ўкраінская ўлада думае не пра яго перспектывы, а пра свае. Будзем спадзявацца, што наша паўднёвая суседка абярэ ў 2015 годзе прэзідэнта, які зробіць еўрапейскі, а не еўразійскі цывілізацыйны выбар. Бо і наш лёс ад гэтага залежыць. І нам давядзецца выбіраць сваю будучыню», — сказаў Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны