Навіны Навіны Руху

Фотарэпартаж са сходу Руху «За Свабоду»

Фотарэпартаж са сходу Руху «За Свабоду»

5380 Праглядаў Мядзел
75 актывістаў Руху «За Свабоду» з розных рэгіёнаў Беларусі сабраліся на сход 7-9 лістапада на адной з нарачанскіх базаў адпачынку. Яны абмеркавалі далейшую дзейнасць арганізацыі па шэрагу кірункаў — ад «Народнай праграмы» і «Народнага рэферэндуму» да мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас сходу прайшло не толькі абмеркаванне, але і практыка ў выглядзе сімуляцыйных гульняў.

Пасля размінкі ў выглядзе пытанняў па найноўшай гісторыі Еўрасаюзу, пра паўстанне Кастуся Каліноўскага і гісторыю Руху “За Свабоду” прайшлі конкурс крэатыўных ідэяў і выступаў патэнцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах.

На конкурс крэатыўных ідэяў трэба было прадставіць міні-праект з планам ажыццяўлення да канца гэтага года. Галасаваннем журы перамог малады сябра Руху Мікіта Семяненка, які атрымае падтрымку на выкананне сваёй ідэі па выпраўленні памылак у беларускамоўных назвах шыльдаў, вуліц і ўказальнікаў у пэўнай мясцовасці.

Кандыдацкія выступы павінны былі мець строгі троххвілінны хранаметраж і абысціся без мантажу. Лепшыя з васьмі прамоваў выбіраў увесь сход таемным галасаваннем. У выніку першыя тры месцы занялі Андрэй Юркоў з Горак, Пётр Кузняцоў з Гомеля і Сяржук Бахун з Мінска – прызавыя на 10, 5 і 2 базавыя велічыні запачаткавалі іх выбарчы фонд.

Цікавы эпізод адбыўся падчас адной каманднай гульні. Адным з заданняў было далучыць цягам некалькіх хвілін да Руху “За Свабоду” новага чалавека – і ў арганізацыю ўступіла, запоўніўшы адмысловую анкету супрацоўніца адной з установаў рэкрэацыйнай зоны, дзе адбываўся сход!

Быў час і на адпачынак – перад рухаўцамі выступілі Лявон Вольскі з Паўлам Аракелянам і Зміцер Бартосік.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны