Навіны Навіны Руху

Сябраў Руху «За Свабоду» штогод будуць узнагароджваць

Сябраў Руху «За Свабоду» штогод будуць узнагароджваць

5213 Праглядаў
Падчас сходу актывістаў Руху «За Свабоду», што прайшоў пад Мядзелам 7-9 лістапада, сярод іншага была запачаткавана традыцыя ўзнагароджання Падзякамі самых актыўных сябраў арганізацыі.

Сёлета былі адзначаныя:

«За папулярызацыю традыцый мясцовага самакіравання» — Алесь Сілкоў (Магілёў)
«За актыўнасць у супрацьстаянні чынавенскаму ўседазволу» — Дзяніс Турчаняк (Брэст)
«За лепшую працу мясцовага Еўраклубу» — Юрась Меляшкевіч (Мінск)
У намінацыі «Самая актыўная жанчына-палітык» — Галіна Краўчанка (Гомель)
«За найлепшую кампанію на парламенцкіх выбарах 2012 году» — Андрэй Юркоў (Горкі)
«За самую рэзанансную медыяактыўнасць» — Пётр Кузняцоў (Гомель)
«За саму разгалінаваную рэгіянальную сетку» — Хрыстафор Жаляпаў (Віцебск)
«За актыўную праваабарончую дзейнасць» — Раман Кісляк (Брэст)
«За правядзенне яркіх культурніцкіх імпрэзаў» — Віктар Сырыца (Баранавічы)
«За ўдалую рэалізацыю гістарычна-культурніцкіх праектаў» — Эдвард Дмухоўскі (Гродна)

Гэтым разам рашэнне па ўганараванні прымала кіраўніцтва Руху «За Свабоду», у наступным годзе гэта зробіць Рада арганізацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны