Навіны Беларусь і Свет

Канферэнцыя «Стратэгіі будучай палітыкі ЕС адносна Беларусі»

Канферэнцыя «Стратэгіі будучай палітыкі ЕС адносна Беларусі»

2378 Праглядаў Вільнюс
У Вільнюсе 28-29 кастрычніка пройдзе міжнародная канферэнцыя «Стратэгіі будучай палітыкі ЕС адносна Беларусі».

У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, дэпутат Еўрапарламента Юстас Палецкіс, упаўнаважаны МЗС Германіі па краінах Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі Анцье Леендэртсэ, старшыня Мінскага форуму Райнэр Лінднер, намеснік кіраўніка МЗС Літвы Андрус Крывас.

Сярод удзельнікаў таксама намеснік старшыні кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў, палітолагі Яўген Прэйгерман, Андрэй Ягораў, Дзяніс Мельянцоў, сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

Сярод магчымых удзельнікаў форуму ў парадку дня названы таксама міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і яго намеснік Алена Купчына. Аднак у МЗС Беларусі паведамілі, што яны не будуць удзельнічаць у канферэнцыі. "Мы не ўдзельнічаем у гэтым мерапрыемстве", — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны