Навіны Навіны Беларусі

На Гродзеншчыне адзначылі Дзень Герояў

На Гродзеншчыне адзначылі Дзень Герояў

3346 Праглядаў Свіслач
Асноўныя падзеі разгортваліся 27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне.

Ускладанне кветак на магіле Віктара Каліноўскага, да помнікаў Каліноўскаму і Траўгуту, а затым падарожжа ў Якушоўку, дзе калісьці стаяла сядзіба Каліноўскіх. Грамадскія актывісты, што наведвалі сядзібу Каліноўскіх у Якушоўцы, спадзяюцца, што тут паўстане музей памяці паўстання. Пра гэта расказаў грамадскі актывіст і журналіст Уладзімір Хільмановіч:

- Ужо дваццаць гадоў мы прыязджаем сюды ўшаноўваць памяць паўстанцаў. На жаль, музей так і не паўстаў у Якушоўцы, як і ў Мерачоўшчыне на месцы дома-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі. Але прыйдзе час, і беларуская ўлада ўсталюе тут яшчэ і помнікі і адбудуе сядзібу, якая стане сапраўдным мемарыяльным комплексам, сапраўдным музеем.

На Свіслаччыну, каб адсвяткаваць Дзень Герояў, прыехала каля 50 чалавек з ўсёй Беларусі. 

Пра святкаванне Дня Герояў распавядае Сяргей Трафімчык, каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзенскай вобласці:

- Я, асабіста, ужо чацвёрты раз прыязджаю. Рух “За Свабоду”, калі ёсць такая магчымасць, заўсёды падтрымлівае, хаця б у арганізацыйным плане, гэтае мерапрыемства. Шкада, што ў гэтым годзе атрымалася не так як планавалася. Бо ў пачатку года былі вялікія задумы і планы па ўшанаванні памяці паўстанцаў. Усё ж такі 150-я ўгодкі. Таму будзем спадзявацца, што ў наступным годзе будзе больш людзей.

Мерапрыемства было прысвечана 150-м угодкам паўстання Кастуся Каліноўскага. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны