Навіны Навіны Руху

Мілінкевіча запрасілі на сустрэчу міністраў замежных справаў Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства»

Мілінкевіча запрасілі на сустрэчу міністраў замежных справаў Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства»

2715 Праглядаў
Для гэтага апазіцыйнаму палітыку тэлефанаваў кіраўнік МЗС Славакіі. Як паведамляе прэс-служба славацкага дыпламатычнага ведамства, тэлефонная размова адбылася 26 студзеня.

Аляксандр Мілінкевіч паінфармаваў міністра замежных спраў Славаччыны Мікулаша Дзурынду пра сітуацыю ў Беларусі. Міністр Дзурында, у сваю чаргу, падзякаваў Мілінкевічу за яго смелую пазіцыю. Міністр перадаў словы падтрымкі арыштаваным актывістам грамадзянскай супольнасці і іншым апазіцыйным палітыкам у Беларусі. Далей Мілінкевіч і Дзурында размаўлялі пра будучыню краіны, якую абодва бачаць у Еўрапейскім Саюзе.

Міністр Дзурында запрасіў Мілінкевіча на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай чацвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына і Венгрыя) і «Усходняга партнёрства». Яна адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна са штогадовай канферэнцыяй па бяспецы Globsec, прызначанай на 2–4 сакавіка, піша «Наша ніва».

«Мілінкевіч прыняў запрашэнне», — паведамляе славацкае МЗС.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны