Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Глыбачане скардзіліся, што немагчыма дамагчыся справядлівасці

Губарэвіч: Глыбачане скардзіліся, што немагчыма дамагчыся справядлівасці

2693 праглядаў Глыбокае
Пра парушэнні сваіх правоў ды абыякавасць уладаў да іхных праблемаў мясцовыя жыхары распавядалі ініцыятарам «Народнага рэферэндуму», старшыні партыі БНФ Аляксею Янукевічу і намесніку старшыні руху «За Свабоду» Юрасю Губарэвічу, якія прыязджалі ў Глыбокае.

Сустрэча з жыхарамі Глыбокага прайшла на мясцовым кірмашы, падзяліўся сваімі ўражаннямі Юрась Губарэвіч:
«Мы раздалі на глыбоцкім кірмашы колькі бюлетэняў пра „Народны рэферэндум“ і шмат размаўлялі з людзьмі. Хацелася выпрабаваць, наколькі вострыя ў гэтым рэгіёне пытанні, вызначаныя намі ў якасці галоўных для рэферэндуму. І раней выглядала на тое, што беларусаў абражае абыякавасць мясцовых уладаў — з гэтым мы сутыкаліся ва ўсіх рэгіёнах. І Глыбокае не стала выключэннем: глыбачане скардзіліся, што немагчыма дамагчыся справядлівасці — ні праз зварот у выканкам, ні праз суды, ні праз пракуратуру. Людзі падкрэсліваюць, што парушаюцца іхныя правы: напрыклад,за свабоднае выказванне сваіх думак можна страціць працу. Дый само права на працу парушаецца, пра гэта асабліва часта згадвалі прадпрымальнікі. У чаканні рэформаў, звязаных з гвалтоўным увядзеннем тэхнічнага, многія збіраюцца згортваць свой бізнес.»

Пра тое, наколькі можна пачувацца ў Глыбокім вольным чалавекам, сведчыць хаця б той факт, што за перасоўваннем мінскіх гасцей па глыбоцкім кірмашы асабіста назіраў кіраўнік мясцовай міліцыі. І суразмоўцы мінскіх актывістаў не выключаюць, што гэты візіт будзе мець наступствы: людзей пачнуць распытваць пра падрабязнасці гутарак. Тым болей, што усюдыісны «чалавек у цывільным», які прафесійна цікавіцца дзейнасцю апазіцыйнай грамадскасці ў Глыбокім, таксама папрасіў некалькі паасобнікаў бюлетэню пра «Народны рэферэндум».

Юрась Губарэвіч і Аляксей Янукевіч, а таксама мясцовыя апазіцыйныя актывісты хацелі сустрэцца і з работнікамі Глыбоцкага райвыканкаму. Але не атрымалася — загадчыцы справамі, у якой сёння прыёмны дзень, не было на месцы. А іншыя супрацоўнікі былі занятыя на нарадзе — так патлумачылі ў выканкаме, распавёў прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» з Глыбокага Яраслаў Берніковіч. //Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны