Навіны Навіны Беларусі

Тры праблемы — Лукашэнка, мясцовыя ўлады і медыцына

Тры праблемы — Лукашэнка, мясцовыя ўлады і медыцына

3010 Праглядаў Быхаў Асіповічы
Пры канцы мінулага тыдня ініцыятары «Народнага рэферэндуму» ўслед за Лагойскам наведалі Быхаў і Асіповічы.

У Быхаве пра ініцыятыву мясцовым жыхарам распавяла дэлегацыя ў складзе Аляксея Кавальца, сябра Рады Руху «За Свабоду», Рыгора Кастусёва, намесніка старшыні Партыі БНФ, і Алега Мяцеліцы з кампаніі «Гавары праўду». Разам з імі быў мясцовы актывіст Сяргей Антонаў. У Асіповічах дапрадстаўнікоў Руху, «ГП» і Фронту далучыўся генерал Валерый Фралоў з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Аляксей Кавалец назваў у інтэрв’ю Pyx.by тройку самых папулярных пытанняў на «Народны рэферэндум» ад мясцовага насельніцтва.

Нумар адзін — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі: «Народ кажа так: калі ён застаецца, пра ўсё астатняе пытацца бессэнсоўна! Тым не менш часцей за ўсё людзі кажуць пра неабходнасць выбарнасці мясцовых уладаў і пра тое, што медыцына ў поўным завале».

Аляксей Кавалец распавёў пра такую сітуацыю: «На даўгабудзе бальніцы ў Асіповічах на шыльдзе «Тэрмін сканчэння будаўніцтва — ...» нехта на паперы дапісаў «Кастрычнік 2044 году».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны