Навіны Навіны Руху

Школа для лідарскай моладзі

Школа для лідарскай моладзі

3247 Праглядаў
15 кастрычніка ў Польшчы (на Беласточчыне) пачала працу Школа «Беларусь сёння: выклікі і перспектывы развіцця». Выкладаць у ёй будуць вядомыя беларускія і еўрапейскія эксперты. Арганізавана Школа Рухам «За Свабоду».

Мэта шкалення — прадставіць слухачам комплекснае бачанне сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, а таксама інфармаваць пра наяўны патэнцыял беларускай грамадзянскай супольнасці.

Амаль тыднёвая праграма Школы з працоўнай беларускай мовай будзе спалучаць лекцыі, дыскусіі, трэнінгі, сімуляцыйныя гульні і іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Удзел бяруць два дзясяткі грамадзян Беларусі ва ўзросце 18-30 год, актыўныя ў грамадскай і/або палітычнай сферы.

«Гэта трэцяя па ліку школа, якую праводзіць Рух, — кажа яе дырэктар, намеснік старшыні Руху „За Cвабоду“ Алесь Лагвінец, — Першая адбылася ў ліпені 2011 году ў Варшаве, а другая — летась у лістападзе ў Вільні. Нашы Школы ўжо маюць пэўную традыцыю і свае напрацоўкі. Навучанне атрымала высокую ацэнку як нашых удзельнікаў, так і партнёраў. У Школах выкладалі вядомыя ў Беларусі эксперты».

Гэтым разам гэта, напрыклад, Аляксандр Класкоўскі, Сяргей Чалы, Юры Чавусаў, Уладзімір Падгол.

«Тэмы Школы дазволяць удзельнікам лепш разабрацца ў асаблівасцях грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця нашай краіны і пабачыць лепшыя прыклады ды атрымаць добрыя навыкі грамадзянскага ўдзелу. Каб быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны вельмі важна быць абазнаным пра яе жыццё і людзей, а таксама браць удзел у розных грамадскіх ініцыятывах», — кажа Алесь Лагвінец.

Сярод тэмаў лекцый:

«Асаблівасці палітыкі і палітычнай сістэмы Беларусі»

«Уводзіны ў палітычную псіхалогію»

«Беларусь і Еўразвяз — магчымасці і межы еўрапеізацыі ды дэмакратызацыі»

«Сучасная беларуская медыя-прастора»

«Сучасны стан і магчымыя варыянты развіцця эканомікі Беларусі»

«Беларускія арганізацыі замежжа»

«Беларускі соцыўм: асноўныя характарыстыкі і вывучэнне»

«Аналітычная супольнасць і прапановы па выпрацоўцы палітыкі»

«Арганізацыі Грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны