Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч: Лукашэнка хоча ў Азію, а беларусы — у Еўропу

Мілінкевіч: Лукашэнка хоча ў Азію, а беларусы — у Еўропу

2550 Праглядаў
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту лідараў краін СНД у Мінску 24–25 кастрычніка заявіў пра прыярытэт еўразійскай інтэграцыі.

“Для нас развіццё еўразійскай інтэграцыі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзяржаўнай знешняй палітыцы”, - сказаў кіраўнік краіны.

Лідар Руху ”За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч кажа, што “гэта Лукашэнка хоча ў Азію, а беларусы, дзякуй Богу, збольшага хочуць у Еўропу”.

“Ён - вялікі аматар СССР, а сярод нашых грамадзянаў прыхільнікаў вяртання ў камуністычны рай амаль не засталося. Лукашэнка - чалавек мінулага, а беларусы думаюць пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. У нас розныя дарогі”, - сказаў Мілінкевіч у інтэрв'ю Pyx.by.

Па дадзеных апытання НІСЭПД у верасні гэтага года, пры неабходнасці выбару на гіпатэтычным рэферэндуме паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрапейскі Саюз за першы варыянт выказваюцца 35,6%, а за другі 42,4% беларусаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны