Навіны Беларусь і Свет

Памёр старшыня Еўрапейскай народнай партыі

Памёр старшыня Еўрапейскай народнай партыі

2131 прагляд
Вялікай стратай назваў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч сыход з жыцця Вільфрыда Мартэнса: 77-гадовы старшыня Еўрапейскай народнай партыі і колішні прэм’ер-міністр Бельгіі памёр уначы 10 кастрычніка.

«Больш за 20 гадоў узначальваў Еўрапейскую народную партыю, лідар еўрапейскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Пры ягоным кіраўніцтве правацэнтрысты сталі найбуйнейшай палітычнай сілай ЕС, — згадвае ў сваіх спачуваннях Аляксандр Мілінкевіч. — Цвёрда адстойваў хрысціянскія каштоўнасці ў палітыцы, лічыў што яна павінна служыць людзям, а не элітам. Рашучы і аўтарытэтны, дабразычлівы і просты ў адносінах. Стала цікавіўся сітуацыяй у Беларусі ды іншых краінах Усходняй Еўропы, быў прыхільнікам еўраінтэграцыі дзяржаваў-удзельніц Усходняга Партнёрства».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны