Навіны Навіны Руху

Віцебскія актывісты падаюць заяўку на правядзенне акцыі салідарнасці

Віцебскія актывісты падаюць заяўку на правядзенне акцыі салідарнасці

3016 Праглядаў Віцебск
Мітынг салідарнасці з арыштаванымі за ўдзел у мірнай акцыі пратэста супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах плануецца правесці 13 лютага ў Парку культуры чыгуначнікаў.

Заява на правядзення мітынга днямі будзе перададзена кіраўніку адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска спадару Маскалёву ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 г.

Мітынг ў Парку культуры чыгуначнікаў мусіць адбыцца 13 лютага ў Парку культуры чыгуначнікаў. Пачатак мерапрыемства а 12 гадзіне.

Мяркуецца што ў мітынгу прыме удзел 150 чалавек. Арганізатар мерапрыемства, каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебшчыне Хрыстафор Жэляпаў бярэ на сябе адказнасць за падтрымку грамадскага парадку падчас акцыі і прыборку тэрыторыі пасля яе.

Заяву падпісалі Хрыстафор Жэляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, Канстанцін Смолікаў, Таццяна Севярынец, Уладзіслаў Варанецкі і іншыя віцебскія актывсіты — усяго 9 чалавек.

Грамадскія актывісты Віцебшчыны рыхтуюць зварот да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў іншых рэгіёнаў Беларусі з заклікам падтрымаць іх ініцыятыву і арганізаваць правядзенне акцый салідарнасці 20 лютага па ўсёй краіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны