Навіны Навіны Беларусі

Памёр Віктар Івашкевіч

Памёр Віктар Івашкевіч

1510 Праглядаў
Ён цяжка хварэў, чакаў перашчэпу пячонкі, але донара так і не знайшлі.

На 55-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Віктар Івашкевіч.

Паводле словаў сябры і аднапартыйца Лявона Баршчэўскага, у Віктара Івашкевіча была хвароба пячонкі, ён доўга чакаў донара, але не дачакаўся. Доўгі час ляжаў у бальніцах.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 у Мінску. З пачатку 1980-х — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». З 1988 — у Беларускім Народным Фронце.

Быў арганізатарам страйкамаў на минскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў яго арыштоўвалі. Быў рэдактарам газэты «Рабочы». У кастрычніку 2002 быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта, нагадвае «Наша ніва».

Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Да лютага 2011 году быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Але ў лютым абвясціў пра выхад з партыі з-за нязгоды з пазыцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. Быў сябром аргкамітэта партыі «Беларускі рух».

-------

Рух «За Свабоду» выказвае спачуванні з прычыны смерці Віктара Івашкевіча. Светлая памяць!

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны