Навіны Беларусь і Свет

Беларускія палітвязні ў шорт-лісце прэміі Сахарава

Беларускія палітвязні ў шорт-лісце прэміі Сахарава

1882 праглядаў
У шорт-ліст трапілі Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч (Беларусь), Эдвард Сноўдэн (ЗША) і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай.

Як паведамляе радыё Свабода, пра гэта напісаў ў сваім твітэры еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Тройку кандыдатаў з Беларусі на прэмію Сахарава прапанаваў Марэк Мігальскі разам з польскімі еўрадэпутатамі Яцэкам Пратасэвічам і Філіпам Качмаракам.

Лаўрэат будзе выбраны 10 кастрычніка старшынямі ўсіх дэпутацкіх групаў, якіх у Еўрапарламенце сем.Уручэнне прэміі адбудзецца ў Страсбурзе 20 кастрычніка, паведамляе сайт ЕП.

Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасць у 50 тысяч еўра і з’яўляецца галоўнай узнагародай Еўразвяза ў галіне правоў чалавека.

Раней прэмію Сахарава атрымлівалі кіраўнік Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Прэміяй Сахарава ўзнагароджваюцца асобы і арганізацыі за асаблівы ўклад у абарону правоў чалавека. Намінантаў на прэмію вылучаюць дэпутацкія фракцыі ЕП або групы дэпутатаў, якія павінны сабраць у падтрымку свайго кандыдата не менш за 40 подпісаў. Першымі лаўрэатамі прэміі Еўрапарламента імя Сахарава ў 1988 годзе сталі Нэльсан Мандэла і дысыдэнт часоў СССР Анатоль Марчанка, які памёр у снежні 1986 ў савецкай турме.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны