Навіны Навіны Беларусі

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Вацлава Гаўла

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Вацлава Гаўла

1506 Праглядаў
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага, які асуджаны на 4,5 года, лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сесіі ў Страсбуры.

Мэта прэміі Вацлава Гаўла — заахвочванне выдатных дзеячоў грамадзянскай супольнасьці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Іншымі кандыдатамі на прэмію былі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Сетка абароны правоў (Кітай). Прэмію ўручаюць штогод.

Памер узнагароды — 60 тысяч еўра.

Прэмію за А.Бяляцкага атрымлівае яго жонка, Наталля Пінчук.

За апошні час Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі, атрымаў некалькі ўзнагародаў: узнагароду імя Петры Келі, узнагароду Леха Валенсы, прэмію парталу «Хартыя’97» за выбітныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года.

У лістападзе 2011 г. суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (у Бабруйскай № 2).

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — ўлады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Пакаранне адбывае ў Бабруйскай калоніі № 2 (вул. Сікорскага 1, ВК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800). //Радыё «Свабода»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны