Навіны Беларусь і Свет

Хто прадставіць Беларусь на саміце Ўсходняга партнёрства невядома

Хто прадставіць Беларусь на саміце Ўсходняга партнёрства невядома

2117 Праглядаў
24 верасьня ўвечары ў Менску прадстаўнікі беларускай апазыцыі сустрэліся з кіраўніком дэпартамэнта Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунарам Вігандам.

 У сустрэчы бралі ўдзел лідэры АГП, партыі «Справядлівы сьвет», БХД, партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду», сацыял-дэмакраты і Руху «За свабоду».

Першы намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч адзначыў на радыё "Свабода", што спадар Гунар Віганд цікавіўся сытуацыяй у Беларусі і пра пляны на бягучы палітычны пэрыяд. Паводле Віганда, асноўнай тэмай размовы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску была сытуацыя вакол удзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве. Хто ж возьме ўдзел у саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні?

«Дакладна кандыдатура і асоба, якая будзе прадстаўляць Беларусь на саміце, не называлася. Аднак эўрапейскі бок зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве. І зноў такі яны пацьвердзілі сваю зацікаўленасьць у паўнавартасным удзеле Беларусі ва ўсіх працэдурах Усходняга партнэрства. Аднак дзеля гэтага павінны адбыцца пэўныя зьмены ўнутры самой Беларусі».

24 верасьня на сустрэчы з журналістамі эўрачыноўнік адзначыў , што яго візыт зьяўляецца часткай спробаў ЭЗ стаць бліжэй да Беларусі ў межах «Усходняга партнэрства», саміт якога заплянаваны на канец лістапада ў Вільні. Ён заявіў, што вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў застаюцца «неабходнай і абавязковай умовай для нармалізацыі стасункаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю і рэалізацыі іх поўнага патэнцыялу».

Падчас візыту ў Менск Віганд ужо правёў сустрэчу з намесьнікам кіраўніка МЗС Аленай Купчыной. Паводле прэс-службы беларускага МЗС, падчас сустрэчы Віганда і Купчыной абмеркаваныя пэрспэктывы дыялёгу і практычнага ўзаемадзеяньня. Яна закранула пытаньні ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве і падрыхтоўкі да саміту ў Вільні.

25 верасьня Віганд сустрэнецца з кіраўнікамі дыпмісій краін ЭЗ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны