Навіны Навіны Руху

Мілінкевіча прааперавалі

Мілінкевіча прааперавалі

3191 прагляд Уроцлаў
24 верасня лідару Руху «За Свабоду», кандыдату ў прэзідэнты на выбарах-2006 Аляксандру Мілінкевічу зрабілі аперацыю.

Хірургічнае ўмяшальніцтва спатрэбілася, каб пазбавіцца ад наступстваў спартовай траўмы. Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч быў чэмпіёнам БССР па баскетболе. А ў 1996-1997 гадах — прэзідэнтам баскетбольнага клуба «Гродна-93», шматразовага чэмпіёна ўжо незалежнай Беларусі.

Аперацыю зрабілі на тазасцёгнавым суставе (гаворка пра замену яго частак). Аналагічную аперацыю палітыку рабілі чатыры гады таму, толькі на іншай назе.

«Мы не робім таямніцы са стану здароўя лідара арганізацыі. Гэта нармальная рэч у дэмакратыях датычна і кіраўніка краіны, і астатніх публічных палітыкаў. Я ўжо гаварыў з Аляксандрам Мілінкевічам пасля аперацыі. Пачуваецца ён добра. Праз пяць дзён яго выпішуць са шпіталю ў польскім Уроцлаве. Рэабілітацыя пасля аперацыі будзе адбывацца ў Беларусі — у прыватнасці, у Брэсце», — распавёў Pyx.by першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

З актыўнага палітычнага жыцця лідар Руху выпадзе на некалькі месяцаў. Але, па словах Губарэвіча, на дзейнасці арганізацыі гэта істотна не адаб’ецца: «Рух «За Свабоду» за пяць год прайшоў шлях ад структуры, створанай шмат у чым пад персону, да паўнавартаснай арганізацыі з доўгатэрміновымі маштабнымі мэтамі. Цяпер мы канцэнтруемся на «Народнай праграме», ініцыятыве «Народны рэферэндум» і кампаніі па назіранні на мясцовых выбарах «Права выбару».

Да ўсяго, адзначае Юрась Губарэвіч, аперацыя зроблена ў палітычнае міжсезонне — яна дазволіць Аляксандру Мілінкевічу быць у форме напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2015.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны