Навіны Навіны Беларусі

Аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу ўключаецца ў кампанію «Народны рэферэндум»

Аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу ўключаецца ў кампанію «Народны рэферэндум»

2117 Праглядаў
Кандыдаты ад ПСП пойдуць на мясцовыя выбары пад слоганам «Мэр павінен абірацца народам», і маюць намер актыўна ўдзельнічаць у назіранні за мясцовай кампаніяй.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў старшыня аргкамітэта Уладзімір Навасяд.

«Усе наеліся вынікамі папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі. Усе асноўныя дэмакратычныя гульцы павінны разумець , што патрэбна вялікая кааліцыя дэмакратычных сіл , якая на падставе пэўных працэдур абрала б адзінага кандыдата. Пакуль, на жаль, вымалёўваюцца дзве кааліцыі. Таму, каб не губляць час, мы ўключаемся ў працу «Народнага рэферэндуму» і ў мясцовыя выбары», - адзначыў У.Навасяд .

«Мы вырашылі ўдзельнічаць у кампаніі «Народны рэферэндум». Нашы кандыдаты пойдуць на выбары пад слоганам «Мэр павінен абірацца народам». Мы зацікаўленыя ў тым , каб кіраўнікі выканаўчай улады абіраліся прамым галасаваннем, а не прызначаць» , - падкрэсліў У.Навасяд .

Паводле яго слоў, прадстаўнікі ПСП гатовы вылучацца па Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай абласцях і ў Мінску. «Галоўнае - не колькасць кандыдатаў, а якасць. У ходзе мясцовай кампаніі павінны з'явіцца рэальныя кандыдаты , якія змогуць працаваць на адзінага кандыдата, як мы спадзяемся , на прэзідэнцкіх выбарах» , - адзначыў палітык.

Кандыдат павінен мець працу, легальны прыбытак і ініцыятыўную групу не менш за 10 чалавек - такія крытэрыі ПСП прад'яўляе сваім кандыдатам .

Уладзімір Навасяд падкрэслівае , што ПСП збіраецца ажыццяўляць і назіранне за выбарамі ў рамках «Народнага рэферэндуму». «Мы лічым, што галоўнае зацікаўленая ў назіранні асоба - сам кандыдат. Прычым не столькі ў назіранні , колькі ў аб'ектыўным падліку галасоў на выбарах, не дапускаць парушэнняў заканадаўства і змагацца з тымі, хто парушае закон, як гэта рабіла мая група падчас папярэдніх выбараў у Серабранцы» , - адзначыў У.Навасяд .

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны