Навіны Навіны Беларусі

Зміцер Дашкевіч: Што нас не забівае, робіць мацнейшымі

Зміцер Дашкевіч: Што нас не забівае, робіць мацнейшымі

2901 прагляд Мінск
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя Змітра Дашкевіча. Нядаўні палітвязень распавёў пра акалічнасці ягонага арышту, турэмны побыт, планы на будучыню і сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі.

Турэмнае зняволенне не змяніла палітычных поглядаў маладафронтаўца Змітра Дашкевіча. Ён наважаны і надалей займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю з мэтай пабудовы свабоднай дэмакратычнай Беларусі.

Зміцер адзначыў, што хоць ворагу не пажадае прайсці тое, праз што ён прайшоў, не пра што не шкадуе. «Цяжкі досвед усё ж пайшоў на карысць», бо ўсё, што нас не забівае, робіць мацнейшымі.

Паводле Змітра, цяперашні кіраўнік Беларусі сваёй дзейнасцю цалкам дыскрэдытуе ідэю вяртання савецкага мінулага. І гэта вельмі добра. Абсалютнай большасці людзей ужо нічога не трэба даказваць. Апазіцыя мусіць мець план пераменаў і паслядоўна рэалізоўваць яго.

Акрамя вялікай колькасці журналістаў, на прэсавай канферэнцыі былі жонка Змітра Дашкевіча Наста Палажанка, а таксама дыпламаты: часовая павераная французскай амбасады, прадстаўніца чэшскай амбасады, намеснік кіраўніцы прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны