Навіны Навіны Беларусі

Зміцер Дашкевіч на волі

Зміцер Дашкевіч на волі

3091 прагляд Мінск
Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Яго сустракала жонка Наста, журналісты, сябры і паплечнікі.

Кіраўнік Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, нібыта за бойку і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за хуліганства. Прычым «пацярпелыя» так і не паказаліся ў судзе, піша «Наша Ніва».

У 2012 быў асуджаны да яшчэ аднаго года зняволення, нібы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Свой турэмны вопыт ён апісаў у пранізлівай аповесці «Чарвяк».

Лідар Руху «За Свабоду» патэлефанаваў Змітру Дашкевічу і павіншаваў яго з выхадам на Свабоду.

«Віншую, мы ўсе вельмі радыя, для нас Вы і ў турме рабілі больш, чым многія тут на волі, сваёй мужнасцю, сваёй паставай, характарам, адданасцю. Жадаю вам чалавечага шчасця, цёплага, дружнага сямейнага жыцця, бо вы гэтага заслужылі», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Сябры Руху «За Свабоду» шчыра далучаюцца да віншаванняў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны