Навіны Навіны Руху

Вандроўка ў беларуска-літоўскае памежжа

Вандроўка ў беларуска-літоўскае памежжа

1909 Праглядаў Мінск
Таварыства аховы помнікаў працягвае цыкл вандровак «Куфэрак падарожжаў» Чарговая паездка адбудзецца 31 жніўня у прыгожыя мясціны вакол Дзевянішскага выступу.

У вандроўцы можна пабачыць унікальныя касцёлы ў Іўі, Ліпнішках, Суботніках, Геранёнах, сінагагальны двор і драўляную мячэць у Іўі, палацава-паркавы ансамбль у Жамыслаўі, маляўнічыя земляныя абарончыя збудаванні і руіны Геранёнскага замку. І галоўнае: Вас чакае — цудоўная кампанія аднадумцаў — аматараў гісторыка-культурнай спадчыны.

Маршрут паездкі:

  • Іўе — Петрапаўлаўскі касцёл і кляштар бернардынаў 17 ст., сінагагальны двор сяр. 19 — пач. 20 ст., , мячэць 1882 г., шэраговая забудова
  • Ліпнішкі — Троіцкі касцёл пач. 20 ст.
  • Суботнікі — касцёл Св. Уладзіслава
  • Жамыслаўе — палацава-паркавы ансамбль Умясоўскіх
  • Геранёны — замак кан. 16 — пач. 17 ст., касцёл Св. Мікалая пач. 17 ст.

Запісацца можна па тэлефонах +375 29 1694811 (Юрась), +375 29 1117332 (Антон), альбо праз мэйлы antonastapovicz1@gmail.com, meliashkevich@gmail.com.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны